image_pdfimage_print

Пра тое, як правесці вясновыя вакацыі бяспечна распавялі прапагандысты Гомельскага раённага аддзела па НС, наведваючы прышкольныя лагеры ўстаноў адукацыі Гомельскага раёна.

6r54r6r.JPG

Прайшлі мерапрыемствы ў форме інтэрактыўных прафілактычных гутарак аб пажарнай бяспецы, у тым ліку аб бяспечным адпачынку на прыродзе і ў лесе. Пагаварылі аб магчымых прычынах ўзнікнення пажару ў ім. Школьнікі даведаліся шмат цікавага ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, напрыклад, навучыліся выклікаць ратавальнікаў, і правільна пакінуць задымленае памяшканне. У онлайн-гульні «крокі выратавання» разабраліся ” што рабіць, калі разбіўся градуснік», «Што рабіць, калі загарэлася алей на патэльні».

– Сёння вы, хлопцы спрытна і хутка спраўляліся з заданнямі, дружна адказвалі і дапамагалі адзін аднаму. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя, і памятайце, галоўнае пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі – не панікаваць. Хай канікулы пройдуць бяспечна, – звярнулася да школьнікаў інспектар Гомельскага раённага падраздзялення МНС Анжэла Сеч.

b1g54db15.JPG

 

vbv56r4r56s14g.JPG

На памяць аб сустрэчы з ратавальнікамі ў хлопцаў засталіся не толькі яркія ўражанні і маса фатаграфій, але і наглядна-выяўленчая прадукцыя з правіламі бяспекі жыццядзейнасці.

В Гомельском районе среди школьников было проведено занятие по безопасному поведению на каникулах https://sozhnews.by