image_pdfimage_print

Праект “Маяка “”Школа ў школе” даў штуршок школьнікам Гомельскага раёна паспрабаваць свае сілы ў напісанні артыкулаў і папулярызаваў прафесію журналіста сярод творчай моладзі.

Цяпер прыйшоў час паспрабаваць юнкорам свае сілы ў абласным творчым праекце “памяць пакаленняў”, мэта якога — стварэнне відэатэкі памятных месцаў і пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Гомельшчыны.

Да ўдзелу прымаюцца відэаролікі працягласцю да 5 мін, у якіх аўтар распавядае аб мемарыялах, брацкіх магілах, памятных месцах часоў Вялікай Айчыннай вайны, размешчаных на тэрыторыі Гомельскага раёна. У далейшым яны будуць размяшчацца ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах газеты «Маяк» з хэштэгамі #памятьоПобеде, #вобъективеюнкора, #юнкорыпомнят.

Праект будзе праходзіць у два этапы. Першы этап абвешчаны да 9 мая 2022 года, другі-10 снежня 2022 года.

Спяшаецеся ўдзельнічаць!

 

Объявлен областной творческий проект молодых юнкоров  Гомельщины  «Память поколений»
https://sozhnews.by