image_pdfimage_print

Сёння ў Мінску адбылося адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару. За дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця пераможцамі прызнаныя 64 арганізацыі і рэгіёна.

У ліку лепшых у рэспубліцы — адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельскі бялкова-тлушчавай завод», ДДЛГУ «Гомельскі вопытны лясгас», РУП «Беларуснафта — Гомельаблнафтапрадукт».

ААТ “Гомельскі бялкова-тлушчавы завод” – адно з самых высокарэнтабельных прадпрыемстваў Гомельскага раёна. Завод выпускае мясакосную муку і тэхнічны тлушч, запатрабаваныя на айчынным і сусветным рынках. За мінулы год на экспартных пастаўках тут зарабілі каля двух мільёнаў еўра.

Гомельскі вопытны лясгас-адзін з прызнаных лідараў лясной галіны, неаднаразова дамагаўся высокага прызнання на ўзроўні вобласці і Рэспублікі. Адкрыты зусім нядаўна на базе Калінінскага лясніцтва цэх па выпуску пелет стане новай вытворчасцю, якая дапаможа вывесці эканамічныя паказчыкі лясгаса на яшчэ больш высокі ўзровень, нарасціць экспартны патэнцыял.

РУП “Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт” – лепшая арганізацыя краіны па нафтапрадуктазабеспячэнні. Дзякуючы маштабнай мадэрнізацыі, за мінулы год тут увялі ў эксплуатацыю аб’ёмы гандлёвых плошчаў, разлічаныя на тры гады.

Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з’яўляецца грамадскім прызнаннем працы грамадзян і калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і дабрабыт краіны.