image_pdfimage_print

Літаратурнае аб’яднанне “Пралеска” падрыхтавала трэці выпуск альманаха. Першы калектыўны зборнік быў апублікаваны ў 2010 годзе. Больш за 80 аўтараў і 300 старонак паэзіі, прозы і публіцыстыкі — такая “арыфметыка” новай кнігі літаб’яднання. На прэзентацыю, якая адбылася ў Цэнтры культуры Гомельскага раёна, запрасілі аматараў мастацкага слова.

Лейтматывам творчай сустрэчы сталі словы ўраджэнца Цярухі Міхася Башлакова: “Мой родны Гомельскі раён, // Мае шляхі, мае крыніцы… // Тут меў я шчасце нарадзіцца. // Як песня дзіўная, як сон, // Мой родны Гомельскі раён!”

alm.jpg

alm4.jpg

alm2.jpg

alm6.jpg

Кіраўнік літаратурнага аб’яднання, галоўны рэдактар газеты Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта “36 і 6” Ева Дударга, адзначыла, што “Пралеска” пачала сваю працу ў сярэдзіне мінулага стагоддзя пры раённай газеце “Маяк”:

— Аб’яднанне дало “пуцёўку” ў літаратурную будучыню многім знакамітым паэтам і празаікам, якія значна ўзбагацілі фонд айчыннай літаратуры. Рэдакцыя наладжвала творчыя камандзіроўкі, што давала магчымасць пісьменнікам сустрэцца з чытачамі, а вяскоўцам — пачуць мастацкія творы ў выкананні аўтараў. У вытокаў “Пралескі” стаялі Юрый Фатнеў і Міхась Башлакоў, Анатоль Грачанікаў і Іван Сяркоў, многія іншыя пісьменнікі.

alm9.jpg

Ева Антонаўна падзякавала тым, хто падтрымаў выданне альманаха, — старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргею Ермаліцкаму і старшыні раённага Савета дэпутатаў Вікторыі Ладуцька. Фінансавую падтрымку аказалі ААТ “Сцяг Радзімы” (дырэктар Міхаіл Рубан) і Гомельскае абласное аддзяленне Беларускага фонду міра (старшыня Цімафей Глушакоў). Словы падзякі прагучалі і ў адрас рэдкалегіі, якая выканала вялізны аб’ём працы па падборы тэкстаў і іх рэдагаванні.

Вікторыя Ладуцька падзякавала пісьменнікам за іх працу і пажадала творчага натхнення, адкрыцця новых імёнаў і ўзбагачэння беларускай літаратуры цікавымі вершамі і празаічнымі творамі.

alm11.jpg

Сярод аўтараў новага альманаха, вокладка якога, як і змест, выкананы ў адзіным стылі з мінулымі выпускамі, — не толькі знакамітыя пісьменнікі, але і тыя, хто толькі робіць першыя крокі ў літаратуры.

На прэзентацыі выступіла Галіна Гузянкова, якая стаяла ля вытокаў “Пралескі”, аўтар некалькіх зборнікаў, перакладчык і кіраўнік літаратурнага клуба “Крыніцы”. Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Галіна Рагавая і Аляксандр Атрушкевіч і некаторыя іншыя “пралескаўцы” падзяліліся ўспамінамі аб рабоце літаратурнага аб’яднання і прачыталі свае творы.

alm12.jpg

alm13.jpg

alm14.jpg

alm16.jpg

alm8.jpg

Былы журналіст абласной газеты “Гомельская праўда” паэтэса Тамара Кручэнка расказала пра творчыя камандзіроўкі па Гомельскаму раёну, якія падаравалі ёй шмат цікавых сустрэч з калегамі-літаратарамі.

alm17.jpg

На літаратурнай вечарыне прысутнічалі таксама бібліятэкары раёна. Уладзімір Бышык і Святлана Лазоўская падрыхтавалі вершаваны падарунак “пралескаўцам” — прачыталі верш Міхася Башлакова “Снегіры”.

alm15.jpg

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўсім бібліятэкарам уручылі па аднаму экзэмпляру новага альманаха “Пралеска”, каб жыхары раёна змаглі прачытаць новыя і ўжо добра вядомыя творы любімых аўтараў, а таксама адкрыць для сябе новыя імёны.

alm200.jpg

alm3.jpg

Дырэктар бібліятэчнай сеткі раёна Алена Захарук падзякавала кіраўніцтву і ўдзельнікам літаратурнага аб’яднання “Пралеска” за такі каштоўны падарунак і адначасова прачытала верш свайго земляка, які таксама апублікаваны ў альманаху.

alm18.jpg

Для ўдзельнікаў творчага вечара артысты Цэнтра культуры Гомельскага раёна падрыхтавалі музычныя падарункі.

alm7.jpg

alm19.jpg

alm21.jpg

Ірына ГРАМЫКА.

Фота аўтара.

https://sozhnews.by