image_pdfimage_print
Фота з архіва

Фота з архіва
Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў аб’явіў конкурс праектаў навуковых даследаванняў па актуальных праблемах, звязаных з пандэміяй каранавіруса COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальнай акадэміі навук.

Конкурс “Навука “COVID-19” праводзіцца (без абмежаванняў па ўдзеле ў іншых конкурсах фонду) па наступных напрамках: этыялогія і эпідэміялогія каранавіруснай інфекцыі; біяхімічныя, імуналагічныя, патафізіялагічныя і біяфізічныя механізмы патагенезу каранавіруснай інфекцыі; матэматычнае мадэляванне распаўсюджвання вірусных захворванняў; распрацоўка мер прафілактыкі і спосабаў дыягностыкі; распрацоўка схем процівіруснай і агульнаўмацавальнай тэрапіі, пошук лекавых сродкаў і вакцын; процівірусны імунітэт і функцыі імуннай сістэмы; малекулярная эвалюцыя SARS-CoV-2; біяэтычныя аспекты і прымяненне метадаў сацыяльных навук у даследаваннях каранавіруснай інфекцыі.

На конкурс прымаюцца заяўкі вучоных, якія пражываюць у Беларусі і працуюць у арганізацыях, што з’яўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь.

Заяўкі падаюцца не пазней за 15 верасня (да 17.00).

БЕЛТА