Фота з архіва

Фота з архіва
У Беларусі на 18 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 34 023 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 56 657 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 800 435 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 331 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

БЕЛТА

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.