Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 17 верасня, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай па паўднёвым усходзе месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, уначы парывамі да 14 м/с, раніцай месцамі па паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі – парывамі да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла, удзень – 14-20 вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе – плюс 21-26 градусаў.
БЕЛТА
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: