image_pdfimage_print
Фота з архіва

Фота з архіва

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 17 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы. Днём пры навальніцах месцамі прагназуюцца моцныя ліўні, град. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер усходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, днём месцамі шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 14 да 19 градусаў цяпла. Днём будзе ад 25 да 31 градуса вышэй за нуль.

БЕЛТА