![](https://blr.belta.by/images/storage/news/with_archive/2020/000022_1594025096_89181_big.jpg)
Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 7 ліпеня з-за навальніц, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы ў многіх раёнах, удзень па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі магчымы моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, уначы ў асобных раёнах магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 12 па паўночным захадзе да 19 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым усходзе. Удзень будзе 16-22 градусы цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах – плюс 23-28.
БЕЛТА
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: