Гомельская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету
Гомельская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Адрас: г. Гомель, вул. Чарняхоўскага, 12 А
тэл. 8 (0232) 32 70 00
Начальнік абласной інспекцыі – Несцер Уладзімір Уладзіміравіч
Намеснік начальніка абласной інспекцыі – начальнік аператыўнага аддзела – Гарачы Вячаслаў Аляксандравіч
Намеснік начальніка абласной інспекцыі – начальнік аддзела дзяржаўнага кантролю – Петрусевіч Андрэй Аляксандравіч
Графік працы:
панядзелак – пятніца з 09:00 18:00
выхадныя дні: субота, нядзеля
Тэлефон даверу: 32-70-00, 37533 633-36-09
Сайт Дзяржінспекцыі: http://gosinspekciya.gov.by/
Прыём грамадзян: па папярэднім запісе па тэлефоне: 33-27-08
Гомельская міжраённая інспекцыя ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі дзяржаўны кантроль за аховай і выкарыстаннем дзікіх жывёл, якія адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, драўнінна-хмызняковай расліннасці і іншых дзікарослых раслін, ляснога фонду, зямель пад дзікарослай драўнінна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі)
Асноўнымі задачамі інспекцыі з’яўляюцца:
- ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкананнем законаў, рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны аховы і выкарыстання аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету, зямель;
- ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за забеспячэннем рыбаводнымі арганізацыямі захаванасці рыбы, якая змяшчаецца ў сажалках гэтых арганізацый.
Зона адказнасці Гомельскай абласной інспекцыі: Гомельскі, Рэчыцкі, Добрушскі, часткова Лоеўскі і Веткаўскі раёны Гомельскай вобласці
Тэлефон гарачай лініі Гомельскай міжраённай інспекцыі: 8 (0232) 32 70 00.
Для інфармавання
У мэтах папярэджання адміністрацыйных правапарушэнняў, зацвярджэння прынцыпаў справядлівасці і гуманізму, пачынаючы з 20 сакавіка і на працягу ўсяго нераставага перыяду Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праводзіць маштабную кампанію па канфіскацыі браканьерскіх сетак.
Грамадзянам прапануецца добраахвотна здаць наяўныя ў іх сеткі, сеткаматэрыялы і прылады. Пры гэтым прыцягваць да адказнасці за захоўванне забароненых прылад лоўлі іх не будуць.
У перыяд вясновага нерасту вылаў рыбы сеткамі наносіць найбольшую шкоду яе ўзнаўленню. А нанесеная шкода, якую кампенсуюць парушальнікі, вылічаецца па патройных таксах.
Таму інспектары стараюцца адбіраць браканьерскія прылады да таго, як яны патрапяць у вадаём, а іх гаспадары нажывуць масу праблем і фінансавых абавязацельстваў.
На падставе выкладзенага, Гомельская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць усіх жадаючых здаць сеткі грамадзян паведамляць па тэлефоне даверу 37533 633-36-09, (80232 32-70-00).
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: