Вызначаны тэрміны правядзення ў 2020 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені.
Тэрміны прыёму дакументаў за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове:
з 25 па 31 ліпеня – установы вышэйшай адукацыі,
з 15 лістапада па 5 снежня – ВНУ сельскагаспадарчага профілю (завочная форма навучання).
Прыём дакументаў на платную форму навучання (без здачы ўступных іспытаў непасрэдна ў ВНУ):
з 25 ліпеня па 10 жніўня – Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС;
з 25 ліпеня па 13 жніўня – БДАМ, БДАМ, БДУКМ;
з 25 ліпеня па 15 жніўня – іншыя ВНУ.
Для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, тэрмін падачы дакументаў з 25 па 27 ліпеня.
Тэрміны правядзення ўступных іспытаў:
з 1 па 3 жніўня – Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, Ваенная акадэмія, ваенныя факультэты ў ВНУ;
з 1 па 7 жніўня – іншыя ВНУ;
з 6 па 15 снежня – ВНУ сельгаспрофілю (завочная форма навучання).
Тэрміны залічэння абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі
На бюджэтныя месцы:
па 4 жніўня – Ваенная акадэмія, Інстытут пагранічнай службы, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, БДУКМ, ваенныя факультэты ў ВНУ;
па 6 жніўня – іншыя дзяржаўныя ВНУ на спецыяльнасці, па якіх не здаюцца ўступныя іспыты;
з 10 па 11 жніўня – дзяржаўныя ВНУ (акрамя ваенных факультэтаў і завочнай формы навучання ва ўстановах сельгаспрофілю);
па 20 снежня – ВНУ сельгаспрофілю.
На платныя месцы:
па 6 жніўня – Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС;
па 8 жніўня – БДАМ, БДАМ, БДУКМ;
па 17 жніўня – іншыя ВНУ (акрамя завочнай формы навучання ва ўстановах сельгаспрофілю);
па 20 снежня – установы сельгаспрофілю (завочная форма навучання).
Крыніца: пастанова Міністэрства адукацыі №105 ад 3 чэрвеня 2020 года.
БЕЛТА
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: