246042 г. Гомель, вул. Ільіча, 51А
тэл. 53-69-23
Рэжым працы : 8.00 – 17.00
Перапынак на абед з 13.00 да 14.00
Выходныя дні – субота, нядзеля
Намеснік старшыні камісіі
Свежэнцаў Аляксандр Юр’евіч
Камісія па справах непаўналетніх Гомельскага райвыканкама ў сваёй дзейнасці кіруецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 2003/05/31 года № 200 – З “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх” (са зменамі і дапаўненнямі), Палажэннем аб парадку ўтварэння і дзейнасці камісій па справах непаўналетніх, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2003/12/10 года №1599 (са зменамі і дапаўненнямі) і іншымі нарматыўнымі дакументамі.
Камісія па справах непаўналетніх Гомельскага райвыканкама ў межах сваіх паўнамоцтваў у мэтах ажыццяўлення прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх праводзіць наступныя працэдуры :
- ажыццяўляе меры, прадугледжаныя заканадаўствам, па каардынацыі дзейнасці органаў, устаноў i iншых арганiзацый раёна, якія ажыццяўляюць прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;
- праводзіць комплексны аналіз прычын і ўмоў, што садзейнiчаюць безнагляднасцi і здзяйсненню правапарушэнняў непаўналетнімі, парушэнню іх правоў і законных інтарэсаў, і на яго аснове распрацоўваюць комплексныя мерапрыемствы па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, па абароне іх правоў і законных інтарэсаў у Гомельскім раёне, а таксама кантралююць іх рэалізацыю;
- абагульняе i распаўсюджвае станоўчы вопыт работы органаў, устаноў i iншых арганiзацый раёна, якія ажыццяўляюць прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, аказваюць ім арганізацыйна-метадычную дапамогу;
- праводзіць прававую прапаганду сярод непаўналетніх, педагагічных калектываў і грамадскасці;
- ажыццяўляе меры па абароне, аднаўленню i рэалiзацыi правоў i законных інтарэсаў непаўналетніх, выяўленню і ліквідацыі прычын і ўмоў, што садзейнiчаюць безнагляднасцi, беспрытульнасцi, учыненню непаўналетнiмi правапарушэнняў;
- ажыццяўляе кантроль за ўмовамі выхавання, навучання i ўтрымання непаўналетнiх ва ўстановах, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;
- звяртаецца ў суд па пытаннях, звязаных з размяшчэннем непаўналетніх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы, спецыяльныя лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, а таксама па iншых пытаннях, прадугледжаных заканадаўствам;
- дае згоду на датэрміновае па ініцыятыве ўстановы адукацыі спыненне адукацыйных адносін з непаўналетнімі навучэнцамі, якія засвойваюць змест аднаго з відаў адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і не засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;
- разглядае скаргі і заявы непаўналетнiх, iх бацькоў, апекуноў цi папячыцеляў, звязаныя з парушэннем правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх;
- аказвае дапамогу ў працоўным i бытавым уладкаваннi непаўналетнiх, якiя вызвалены з устаноў крымінальна-выканаўчай сiстэмы цi вярнулiся са спецыяльных навучальна-выхаваўчых устаноў, спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў, садзейнічае ў вызначэнні форм уладкавання непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, а таксама ажыццяўляюць iншыя функцыi па аказанні сацыяльнай дапамогі непаўналетнім, прадугледжаныя заканадаўствам;
- арганізуе аказанне дапамогі па навучанні, працоўным i бытавым уладкаваннi непаўналетнім, якія датэрмінова спынілі адукацыйныя адносіны;
- прыцягвае грамадзян, якія маюць педагагічную адукацыю або вопыт працы з непаўналетнімі, з iх згоды для аказання дапамогі бацькам, апекунам цi папячыцелям у выхаванні непаўналетніх, указаных у абзацах шостым-васямнаццатым частцы першай артыкула 5 гэтага Закона;
- запрашае на свае пасяджэннi для атрымання інфармацыі і тлумачэнняў па разглядаемых пытаннях службовых асоб, спецыялiстаў i iншых грамадзян;
- уносіць прадстаўленні ў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі з мэтай ліквідацыі парушэння правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх;
- накіроўвае паведамленні ў органы пракуратуры ў выпадках парушэння правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх;
- уносіць прапановы аб прыцягненні да адказнасці службовых асоб дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у выпадках невыканання iмi пастаноў камiсiй па справах непаўналетніх, а таксама непрыняцця мер па ліквідацыі парушэнняў правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, названых у прадстаўленнях камiсiй па справах непаўналетніх;
- прымяняе меры ўздзеяння ў адносінах да непаўналетніх, іх бацькоў, апекуноў цi папячыцеляў, iншых асоб у выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам;
- выконвае функцыі органаў апекі і папячыцельства пры вынясенні рашэння аб прызнаннi дзiцяцi маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне, аб адабраннi дзiцяцi ў бацькоў (аднаго з бацькоў), устанаўлення яму статусу дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аб змяшчэннi дзiцяцi на дзяржаўнае забеспячэнне;
- ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.
Нарматыўныя дакументы:
Штомесяц у Гомельскім раённым выканаўчым камітэце ажыццяўляе сваю працу адкрытая прыёмная «Усё аб правах дзяцей» у кабінеце 214 (камісія па справах непаўналетніх райвыканкама) з удзелам прадстаўнікоў аддзела адукацыі райвыканкама, упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, педагогаў-псіхолагаў і сацыяльных педагогаў.
Мэта адкрытай прыёмнай – аказаць максімальную кансультатыўную і практычную дапамогу грамадзянам Гомельскага раёна па пытаннях абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, апекі і папячыцельства, сацыяльнай абароны, аб’ектыўнасці прызнання непаўналетніх у статусе знаходжання ў сацыяльна небяспечным становішчы, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, сямейнага заканадаўства.
Запіс у адкрытую прыёмную ажыццяўляецца па тэлефоне 53-69-23, праз сацыяльную сетку «Вконтакте» (група «Камісія па справах непаўналетніх» https://vk.com/club76397354 ).
Інфармацыя аб працы адкрытай прыёмнай «Усё аб правах дзяцей» і запісы для кансультацыі размяшчаецца ў сацыяльнай сетцы, газеце «Маяк».
Мы вас чакаем!
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: