image_pdfimage_print
Руководство Гомельского района и профсоюзы АПК чествуют заслуженных ветеранов сельскохозяйственной отрасли

Заслужаных ветэранаў сельскагаспадарчай галіны раёна наведалі дома і павіншавалі з нядаўнім прафесійным святам старшыня Гомельскага райвыканкама Сяргей Ермаліцкі і лідары раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і раённага Савета ветэранаў Аляксандр Грынькоў і Анатоль Карчэўскі.

Ветэраны-кіраўнікі, якія на працягу дзесяцігоддзяў узначальвалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, і сёння зараджаюць сваім энтузіязмам і невычэрпнай энергіяй.

Шматгадовы кіраўнік эксперыментальнай базы «Гомельская» Міхаіл Літвінаў успамінае, што калі-то прыехаў у наш раён па размеркаванні ў якасці маладога спецыяліста, і застаўся тут назаўсёды.

– Палюбіліся маляўнічыя наваколлі Клімаўкі і Зябраўкі. Тое, што побач быў ваенны аэрадром, дадавала рамантыкі. Наша эксперыментальная база цесна супрацоўнічала з навукоўцамі і мела саюзнае Значэнне. Тут апрабаваны і выгадоўваліся элітнае насенне збожжавых і зернебабовых культур, — успамінае Міхаіл Міхайлавіч.

Працы ў сельскай гаспадарцы ён аддаў больш чатырох дзесяцігоддзяў. Дасягнуўшы пенсійнага ўзросту, яшчэ дзесяць гадоў працаваў намеснікам дырэктара ААТ “Птушкафабрыка ” Рассвет”. Ён многае зрабіў для развіцця фірменнага гандлю прадпрыемства.

Былы кіраўнік райветстанцыі Мікалай Ануфрыенкаў больш за 27 гадоў аддаў працы ў Гомельскім раёне.

678886-000_1.JPG

– Ведаў усе гаспадаркі і ўсіх людзей, якія працавалі ў жывёлагадоўлі. Працаваць у Гомельскім раёне заўсёды было прэстыжна, але і пыталіся з нас асабліва строга. Таму стараліся не падвесці, трымаць “планку”, – кажа ветэран працы.

Сардэчныя віншаванні атрымалі і многія іншыя ветэраны аграрнай галіны, якіх па праве называлі «генераламі вытворчасці».

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Грынькоў адзначае, што ва ўсе часы асоба кіраўніка, яго вопыт, дзелавыя якасці адыгрывалі вядучую ролю ў кіраванні прадпрыемствамі. Нашым ветэранам-аграрыям ёсць чым падзяліцца з маладым пакаленнем, бо хочацца, каб іх вопыт быў запатрабаваны.

678886-000_2.JPG

678886-000_3.JPG