Адрас: 246042 г. Гомель, вул. Ільіча, 51А.
E-mail: veha-arh@mail.gomel.by
Тэлефон / факс: (0232) 51-13-37 – начальнік, гал. бухгалтар
Тэлефон: (0232) 34-63-51 – спецыялісты
Рэжым працы: панядзелак – пятніца з 8.00 да 17.30.
Прыём грамадзян і юрыдычных асоб – штодня ў працоўны час,
дадаткова па чацвяргах – з 17.30 да 20.00 па папярэднім запісе ,
абедзенны перапынак : з 13.00 да 14.00,
выхадныя дні: субота, нядзеля.
Начальнік КППУП «Веха»
Вайтэнка Ганна Іванаўна
Прадпрыемства выконвае наступныя віды работ:
для фізічных асоб:
- распрацоўка і ўзгадненне архітэктурных праектаў на будаўніцтва і рэканструкцыю індывідуальных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў (індывідуальныя праекты; тыпавыя праекты; прывязка праектаў заказчыка);
- распрацоўка генеральных планаў забудовы зямельных участкаў (схема прывязкі жылога дома і гаспадарчых пабудоў да ўчастка);
- распрацоўка схем добраўпарадкавання тэрыторыі, прылягаючай да зямельнага ўчастка ўласніка;
- распрацоўка схем генпланам для разліку крытычнай шчыльнасці цеплавых патокаў пры магчымым узнікненні пажару;
- разлік патраблення дзелавой драўніны на корані для аднаўлення пабудоў пасля пажару;
- распрацоўка праектаў агародж і іншае.
Для юрыдычных асоб:
- адміністрацыйныя працэдуры, паводле Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 № 156 (далей – Адзіны пералік):
3.1 – выдача дазвольнай дакументацыі на праектаванне, узвядзенне, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, добраўпарадкаванне аб’екта, знос; выдача рашэння аб унясенні змяненняў у дазвольную дакументацыю;
4.13 – выдача рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб дазволе правядзення праектна-пошукавых работ і будаўніцтва оптавалакновых ліній сувязі, якія зноў ствараюцца і (або) рэканструююцца (за выключэннем размешчаных усярэдзіне капітальных пабудоў, будынкаў, збудаванняў);
4.14 – узгадненне ўводу ў эксплуатацыю оптавалакновых ліній сувязі, якія зноў ствараюцца і (або) рэканструююцца (за выключэннем размешчаных усярэдзіне капітальных пабудоў, будынкаў, збудаванняў);
9.15 – выдача дазволаў на правядзенне раскопак вуліц, плошчаў, двароў, іншых зямель агульнага карыстання (за выключэннем выпадкаў выканання аварыйных работ).
- выдача заключэнняў у дачыненні аб’ектаў расліннага свету, якія перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і іншых аб’ектаў;
- распрацоўка і ўзгадненне горадабудаўнічых пашпартоў;
- распрацоўка і ўзгадненне праектаў па аб’ектах пятага класа складанасці (па СТБ 2331-2015).
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: