![На малай радзіме народнага пісьменніка Беларусі, Хойнікшчыне, адкрыты дом-музей Івана Мележа](http://sozhnews.by/media/k2/items/cache/81be011e45ccb5f5b0ae2dbd5ee5e6aa_L.jpg)
Такое рашэнне прынята на заканадаўчым узроўні расійскага рэгіёна як вынік плённага творчага супрацоўніцтва пісьменнікаў Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і іх расійскіх калег.
Беларускія і расійскія літаратары з Растоўскай вобласці пасябравалі даўно, актыўна працуюць разам у межах двух творчых праектаў — міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” і міжнароднага фэсту-конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў “Берагі дружбы”.
— Сябра нашай краіны, расійскі паэт Леанід Север, агучыў ідэю увекавечвання аднаго з творцаў беларускай літаратуры на яго малой радзіме, — адзначыў старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. — Мы прапанавалі ўшанаваць памяць Івана Мележа, ураджэнца Хойніцкага раёна, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Падчас баёў за Растоў-на-Доне ў 1942 годзе быў цяжка паранены і лячыўся ў растоўскім шпіталі.
Прапанова гомельскіх літаратараў была накіравана кіраўніцтву расійскага рэгіёна і хутка рэалізавана: імя класіка беларускай літаратуры Івана Мележа летам 2017-га атрымала муніцыпальная бюджэтная ўстанова культуры «Пятрушынская сельская бібліятэка Новабессяргенеўскага сельскага пасялення Неяклінаўскага раёна Растоўскай вобласці”. Тады ж з удзелам кіраўніцтва Гомельскага аддзялення СПБ у Пятрушына была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка, і пісьменнікі Гомельшчыны перадалі ў дар бібліятэцы творы Івана Мележа.
Час паказаў: да творчасці класіка беларускай літаратуры ў расійскай глыбінцы цікавасць з году ў год толькі павялічваецца. На базе бібліятэкі, якая носіць яго імя, штогод ладзяцца канферэнцыі, творчыя сустрэчы, у тым ліку з гомельскімі творцамі, якія ўдзельнічаюць у працы фестываля “Берагі дружбы”.
Праз нейкі час па ініцыятыве супрацоўнікаў бібліятэчнай установы і пры падтрымцы мясцовых уладаў, нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Растоўскай вобласці» і нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Кубані» было прынята рашэнне аб далейшай папулярызацыі творчасці беларускага пісьменніка і адкрыцці да яго 100-годдзя на базе бібліятэчнай установы мемарыяльнага пакоя.
Годная ініцыятыва зноў аб’яднала творцаў і работнікаў культуры дзвюх краін: для падрыхтоўкі экспазіцыі ў Растоўскую вобласць накіравалі нямала электронных копій фотадакументаў, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменніка.
Удзельнікамі ўрачыстага адкрыцця стануць няклінаўцы і гамяльчане: падчас міжнароднага тэлемаста беларусы і расіяне адкрыюць новую музейную экспазіцыю, а таксама абмяркуюць далейшае супрацоўніцтва на ніве культуры і літаратуры.
http://sozhnews.by
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: