![Фота з архіва Фота з архіва](https://blr.belta.by/images/storage/news/with_archive/2020/000022_1592480073_88660_big.jpg)
Уступная кампанія 2020 года, нягледзячы на ўсе выклікі часу, пройдзе на высокім арганізацыйным узроўні. Такое меркаванне выказаў журналістам віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка сёння пасля пасяджэння дзяржаўнай камісіі па кантролі за ўступнымі іспытамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
![У час пасяджэння У час пасяджэння](https://blr.belta.by/uploads/lotus/news/2020/000022_EE805BE7F602F69E4325858B003B7C30_893463.jpg)
“Кампанія спланавана. Пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай ЦТ, адпрацаваны. Я думаю, як і ў мінулыя гады гэта кампанія, нягледзячы на ўсе выклікі, пройдзе на высокім арганізацыйным узроўні. Спадзяюся, нашы хлопцы і дзяўчаты, якія хочуць атрымаць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, абавязкова рэалізуюць сваю мару”, – сказаў Ігар Петрышэнка.
![](https://blr.belta.by/uploads/lotus/news/2020/000022_EE805BE7F602F69E4325858B003B7C30_625594.jpg)
Для таго каб уступная кампанія прайшла максімальна бяспечна, былі прыняты проціэпідэмічныя меры. У прыватнасці, былі зрушаны тэрміны правядзення ЦТ, павялічана колькасць месцаў для здачы, абмежавана да 50 колькасць абітурыентаў у аўдыторыі, дабаўлена колькасць пляцовак для здачы ў рэзервовыя дні, створана электронная рэгістрацыя на тэсты, выдзелена 2 дні на ЦТ па рускай мове і матэматыцы – двух самых папулярных прадметах. Дарэчы, паводле слоў віцэ-прэм’ера, на рускую мову зарэгістраваліся каля 52 тыс. чалавек, на матэматыку – 38 тыс.
![](https://blr.belta.by/uploads/lotus/news/2020/000022_EE805BE7F602F69E4325858B003B7C30_392912.jpg)
У месцах правядзення ЦТ пастараюцца пазбегнуць чэргаў. Будзе забяспечана дэзапрацоўка і праветрыванне памяшканняў.
Акрамя таго, у гэтым годзе адкрыюцца новыя спецыяльнасці па падрыхтоўцы будучых работнікаў атамнай энергетыкі і сферы электратранспарту. Плюс быў павялічаны план прыёму ў БДМУ (на 95 чалавек) і ў некаторыя ВНУ сельскагаспадарчага і транспартнага профілю. З гэтага года выпускнікі аграрных класаў (у краіне амаль 400 такіх класаў, скончылі якія амаль тысячу чалавек) могуць стаць студэнтамі па гутарцы і пры наяўнасці ацэнак не ніжэйшых за 7 балаў па профільных прадметах. Прэферэнцыі атрымаюць і тыя, хто прайшоў тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве.
![](https://blr.belta.by/uploads/lotus/news/2020/000022_EE805BE7F602F69E4325858B003B7C30_28244.jpg)
“Усё накіравана на тое, каб забяспечыць нашай моладзі дастойную будучыню”, – сказаў на заканчэнне Ігар Петрышэнка.
БЕЛТА
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: