Акцыя “Нашы дзеці” набірае абароты, а ў Гомельскім раёне з кожным днём становіцца ўсё больш адрасоў, дзе дзеці атрымліваюць доўгачаканыя віншаванні і падарункі. Навагодняе свята прыйшло і ў абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі “Верасок”, дзе знаходзяцца на лячэнні 42 дзіцяці. Для іх Гомельская раённая арганізацыя ГА «Беларускі фонд міру» набыла доўгачаканую ёлку, якую маленькія пацыенты разам з калектывам медустановы змаглі святочна ўпрыгожыць.
Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая праходзіць з 1995 года пад патранатам Кіраўніка дзяржавы, накіравана на ўмацаванне грамадства, яднанне ўсіх нас. І яе асноўная задача-не пакінуць без увагі ніводнага дзіцяці, такую думку выказала старшыня Гомельскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Ірына Траццяк:
– Дзецям, якія па стане здароўя ў гэтыя святочныя дні вымушаныя знаходзіцца ў тых ці іншых медустановах, асабліва патрэбныя станоўчыя эмоцыі. І такі падарунак, у выглядзе навагодняй прыгажуні – ёлкі, дазволіць дзецям адчуць атмасферу навагодняй казкі, чараўніцтва і выканання жаданняў.
Навагоднюю праграму для маленькіх пацыентаў падрыхтавалі артысты Цэнтра культуры Гомельскага раёна.
Ірына Канавалава
Фота Дар’і КАЙМОВІЧ
Тэкст узяты з сайта https://sozhnews.by
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: