Развіццё эпідэміі ВІЧ па большай частцы адбываецца з-за памылковага меркавання людзей пра тое, што хвароба абміне іх бокам. На самай справе сітуацыя з ВІЧ на сённяшні дзень такая, што тычыцца кожнага, у тым ліку Вас і Вашых блізкіх. Вірус не выбірае людзей па сацыяльным становішчы, ладу жыцця і звычках і можа трапіць у арганізм любога чалавека. А статыстычныя дадзеныя па ВІЧ-інфекцыі кажуць аб высокай распаўсюджанасці дадзенага захворвання.
У Гомельскім раёне з 1991 года зарэгістравана 145 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Асноўны шлях перадачы – палавы. Асноўная маса ВІЧ-інфіцыраваных – мужчыны.
Эпідэмія не стаіць на месцы, але і навука таксама рухаецца наперад. І толькі веды могуць спыніць распаўсюджванне ВІЧ.
Як перадаецца ВІЧ?
Ёсць тры шляхі заражэння ВІЧ-інфекцыяй:
1. палавы шлях, неабаронены (без прэзерватыва) сэксуальны кантакт.
2. парэнтэральных шлях, кантакт кроў-кроў (сумеснае выкарыстанне нестэрыльных шпрыцаў для ін’екцый наркотыку, карыстанне чужымі брытвамі, зубнымі шчоткамі, пры нанясенні татуіровак, пірсінгу нестэрыльнымі інструментамі, пры манікюры, педыкюры).
3. Вертыкальны шлях, ад ВІЧ-інфіцыраванай маці дзіцяці (падчас цяжарнасці, родаў і пры кармленні грудзьмі).
ВІЧ не перадаецца ў побыце.
Вірус імунадэфіцыту вельмі няўстойлівы, ён жыве толькі ў арганізме чалавека і хутка гіне ў навакольным асяроддзі. Таму немагчыма заразіцца ВІЧ у басейне, пры занятках спортам, а таксама праз укус насякомага.
Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі гэта:
– захаванне вернасці аднаму палавому партнёру і адмова ад выпадковых палавых сувязяў.
– Адмова ад шматлікіх палавых сувязяў і ад сувязяў з выпадковымі партнёрамі.
– Выкарыстанне прэзерватываў пры кожным палавым акце. Прэзерватыў дазваляе знізіць рызыку заражэння ВІЧ, інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам, і незапланаванай цяжарнасці.
– Адмова ад ужывання наркотыкаў.
– Выкарыстанне аднаразовага ін’екцыйнага абсталявання.
– Абследаванне на ВІЧ.
Атрымаць кансультацыю ўрача-эпідэміёлага і прайсці абследаванне на ВІЧ, у тым ліку ананімна і бясплатна, можна ў аддзеле прафілактыкі ВІЧ / СНІД дзяржаўнай установы “Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” па адрасе: г. Гомель, вул. Маісеенка, 49; з 8:00 да 13:00 і з 13:30 да 16:00 альбо ў любой установе аховы здароўя па месцы жыхарства, дзе маецца працэдурны кабінет. Тэлефон «гарачай лініі» 75-71-40.
АДЗІНЫ БЕЛАРУСКІ ВЭБ-ПАРТАЛ ПА ВІЧ / СНІДу
Пра эпідсітуацыю па ВІЧ-інфекцыі ў Гомельскім раёне (doc. 36 KB)
Пра інфіцыраванне ВІЧ палавым шляхам (doc. 32 KB)
Інфармацыя па ВІЧ-інфекцыі для будучых мам (doc. 52 KB)
Буклет “ВІЧ / СНІД – зменім сітуацыю”
Буклет “Чалавек мае права жыць!”
Буклет “Прафілактыка ВІЧ / СНІД. Мужчына і ВІЧ-інфекцыя”
Буклет “Прафілактыка ВІЧ / СНІД. Жанчына і ВІЧ-інфекцыя”
Буклет “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі ў працоўных калектывах”
Буклет “Стыгма, дыскрымінацыя і ВІЧ-інфекцыя”
Лістоўка “Што неабходна ведаць пра ВІЧ-інфекцыі”
Плакат “Думай пра будучыню – прайдзі тэст на ВІЧ”
Матэрыял да выкарыстання для арганізацыі і правядзення ўрока-гадзіны «Пра сэксуальнае выхаванне падлеткаў» (doc. 36 KB)
Матэрыял да выкарыстання ў якасці нагляднага дапаможніка на прадпрыемствах і ў арганізацыях “Міфы аб ВІЧ-інфекцыі” (doc. 36 KB)
Тэлефон «Даверу» (экстранай псіхалагічнай дапамогі) у г. Гомель – 8 (0232) 31-51-61 на базе Гомельскай абласной клінічнай псіхіятрычнай бальніцы.
Цэнтры дружалюбнага стаўлення да падлеткаў
Цэнтр здароўя моладзі «Юнацтва» Філіял №3 Гуз «Гомельская цэнтральная гарадская дзіцячая паліклініка» г. Гомель, вул. Быхаўская, 108; тэл. 8 (0232) 47-36-12, 47-86-14
ЦДП «Ветразь» УАЗ «Жлобінская ЦРБ”, дзіцячая паліклініка г. Жлобін, вул. Вараўскога, 1; тэл. 8 (02334) 2-28-29
ЦДП «Новае пакаленне» УАЗ «Светлагорская цэнтральная раённая бальніца» дзіцячая паліклініка г. Светлагорск, вул. Луначарскага, 92; тэл. 8 (02342) 7-07-19
ЦДП УАЗ «Рагачоўская ЦРБ» г. Рагачоў, вул. Дзяржынскага, 17; тэл. 8 (02339) 2-14-86
ЦДП «Гармонія» УАЗ «Рэчыцкая цэнтральная раённая бальніца» радзільны дом, жаночая кансультацыя г. Рэчыца, вул. Трыфанава, 119; тэл. 8 (02340) 4-43-93, 9-11-33
ЦДП «Афрадыта» УАЗ «Добрушская ЦРБ» г. Добруш, вул. Чапаева, 3; тэл / факс: +375 (2333) 7-64-37
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: