Служба “адно акно” Гомельскага раённага выканаўчага камітэта створана рашэннем Гомельскага раённага выканаўчага камітэта ад 6 студзеня 2011 г. № 1-48 “Аб службе “адно акно” Гомельскага раённага выканаўчага камітэта”
Асноўнай мэтай службы “адно акно” з’яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам устаноўленай пастановай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740
Асноўнымі задачамі службы “адно акно” з’яўляюцца:
забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу “адно акно” пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
выдача адміністрацыйных рашэнняў.
Служба “адно акно” размешчана на 1 паверсе адміністрацыйнага будынка
Гомельскага раённага выканаўчага камітэта
(г.Гомель, вул. Ільіча, 51а)
Рэжым працы:
Панядзелак, аўторак, серада, пятніца:
з 8:00 да 17:00, абед з 13.00 да 14.00
Чацвер: з 8.00 да 20.00, абед з 13.00 да 14.00
Субота: з 9.00 да 13.00
Папярэдні запіс па тэл. 53-56-74, 53-66-89.
Начальнік службы
Давыдава Алена Аляксандраўна
тэл. 53-66-89
Спецыялісты службы
Дудачкіна Кацярына Алегаўна
Левіна Юлія Уладзіміраўна
тэл. 53-56-74
Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар па аказанні кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур – 142.
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў службе “адно акно”, адказны за захоўванне начальнік службы – Давыдава Алена Аляксандраўна, тэлефон: 53-66-89
Непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы “адно акно” ажыццяўляе кіраўнік спраў Гомельскага райвыканкама Палтаран Аляксандр Віктаравіч, тэлефон 53 60 94.
Інфармацыя аб месцы знаходжання, рэжыме працы найбліжэйшай банкаўскай установы:
ААБ “Беларусбанк”
Адрас: г. Гомель, вул. Дзімітрава, 82А
Тэл. 80232 35 71 12
Рэжым працы з фізічнымі асобамі:
панядзелак-пятніца 10.00-19.00, абед з 13.00 – 14.00 субота, нядзеля – выходны.
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: