Летась галіна АПК дасягнула тэмпу росту ў 90,2% да ўзроўню 2020-га. Сярэдні надой малака ад каровы за 2021 год склаў 5121 кілаграм, што на 94 менш за паказчык 2020-га, распавёў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Жарнасекаў.
Усяго ў Гомельскім раёне выраблена звыш 5380 тон прадукцыі буйной рагатай жывёлы, а гэта 90% да ўзроўню папярэдняга года. Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе на вырошчванні і адкорме — 563 грамы, а гэта мінус 49 грамаў да папярэдняга годзе.
Птушкі вырашчана 11 352 тоны-98,7% да 2020 года. Прычыны нізкіх тэмпаў відавочныя: недастатковая кармавая база, парушэнне тэхналогіі кармлення і ўтрымання жывёл.
Старшыня Гомельскага райвыканкама Сяргей Ермаліцкі паставіў задачу палепшыць захаванасць жывёлы, узнаўленне статка, якасць кармлення. Кіраўнік раёна звярнуў увагу на якасць прадукцыі, якая рэалізуецца, і нацэліў кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на безумоўнае выкананне паказчыкаў, якія забяспечаць прыбытак, рэнтабельнасць, выручку і, як следства, годную заработную плату працаўнікам вёскі.
Сяргей Ермаліцкі ўпэўнены, што для дасягнення вызначанага ў жывёлагадоўлі неабходна паўнавартасна карміць жывёлу ў адпаведнасці з рэгламентамі пад планаваную прадуктыўнасць, скараціць нетэхналагічнае выбыццё, падвысіўшы працягласць гаспадарчага выкарыстання кароў.
Ірына Канавалава
Фота з архіва рэдакцыі
https://sozhnews.by
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: