Спецыялісты абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адкажуць на пытанні, звязаныя з правядзеннем уборачнай кампаніі ў рэгіёне. Пры неабходнасці выедуць на месца.

Паведаміць пра факты парушэнняў тэхнікі бяспекі, аховы працы, захавання рэжымаў працы і адпачынку, налічэння заработнай платы ў перыяд уборачнай кампаніі можна ў працоўныя і выхадныя дні з 8.00 да 22.00 па тэлефоне +375 29 271-52-37. Ніводны званок не застанецца без увагі.

Гарачая лінія будзе дзейнічаць да 31 жніўня.

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.