Раніцай 2 траўня ў Гомельскі РАУС паступіла паведамленне ад супрацоўніка Гомельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету аб тым, што ў раёне ракі Уць паблізу аграгарадка Церашковічы, ім быў заўважаны браканьер, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
На паведамленне выбыла следча-аператыўная група Гомельскага РАУС. Па прыбыцці на месца здарэння, міліцыянты затрымалі 75-гадовага мясцовага жыхара. Пры сабе ў мужчыны было выяўлена 2 рыбалоўныя сеткі і звыш 11 кг незаконна здабытай рыбы. Агульная сума шкоды навакольнаму асяроддзю склала звыш 4 тысяч беларускіх рублёў (126 базавых велічынь).
Следчымі па факце незаконнай здабычы рыбы ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 281 КК Рэспублікі Беларусь. Браканьеру пагражае пакаранне штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
Крыніца gomel.mvd.gov.by

Spelling error report
The following text will be sent to our editors: