image_pdfimage_print
В Гомельском райисполкоме установлена традиционная «Ёлка желаний»

Хоць да Новага года застаўся амаль месяц, “Ёлка жаданняў ” ужо ўсталяваная ў будынку Гомельскага райвыканкама.

Як і ў папярэднія гады, навагодняя прыгажуня адрозніваецца незвычайным афармленнем: на ёй размешчаны лісты дзяцей з Гомельскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра і Улукаўскай дапаможнай школы-інтэрната. Азнаёміцца з пераднавагоднімі пасланнямі і выканаць мару канкрэтнага дзіцяці могуць усе жадаючыя.

DSC_6-00308_1.JPG

DSC_6-00308_3.JPG

DSC_6-00308_2.JPG

DSC_6-00308_6.JPG

DSC_6-00308_5.JPG

– Запрашаем працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні і ўсіх неабыякавых людзей падарыць радасць дзецям, якім не хапае цяпла сямейнага ачага. Вы можаце адгукнуцца на лісты хлопцаў і адчуць сябе сапраўднымі чараўнікамі — – распавяла намесніца начальніка аддзела адукацыі Гомельскага райвыканкама Кацярына Пляго. – Па вопыце мінулых гадоў мы ведаем, што людзі ахвотна прымаюць удзел у дабрачынным праекце. Спадзяемся, і на гэты раз знойдзецца шмат жадаючых здзейсніць навагодні цуд. Падарункі можна перадаць у аргкамітэт Гомельскага раёна да 25 снежня.

Нагадаем, што «Ёлка жаданняў» праходзіць у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

 https://sozhnews.by