image_pdfimage_print

намеснік старшыні
тэл. 53-13-79

Разглядае пытанні:

  • развіцця будаўнічага комплексу, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, абароны насельніцтва ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС (у частцы пытанняў будаўніцтва аб’ектаў), памежнай палітыкі, надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны, выкарыстання капітальных укладанняў, аховы навакольнага асяроддзя, транспарту, дарожнай бяспекі, электрычнай і паштовай сувязі, аховы працы;
  • камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскі райжылкамгас»;
  • Гомельскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
  • камунальнага праектна-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Вяха”;
  • камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гомельскага раёна”;
  • Гомельскага міжгарадскога філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”;
  • Гомельскага занальнага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам”;
  • Гомельскага раённага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта”;
  • Гомельскага сельскага раёна электрычных сетак філіяла “Гомельскія электрычныя сеткі” Гомельскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гомельэнерга”;
  • філіяла «Гомельскае дарожна-рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 113» камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблдарбуд”;
  • Гомельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гомельскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”;
  • ААТ “Гомельскі энергатэхсервіс”.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:

  • аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў аховы працы).

Узаемадзейнічае з банкамі, фінансуе будаўніцтва і праграму ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, галіновымі прафесійнымі саюзамі па курыруемых напрамках.

Узначальвае:

  • архітэктурна-горадабудаўнічы савет Гомельскага раёна;
  • пастаянна дзеючую міжведамасную камісію па разглядзе пытанняў прызнання шматкватэрных, блакіраваных і аднакватэрных жылых дамоў і іх прыдамавых тэрыторый, кватэр у шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах,якія не адпавядаюць ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням; камісію па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме;
  • камісію па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху;
  • камісію райвыканкама па праверцы ведаў па ахове працы;
  • конкурсную камісію па правядзенні конкурсу на замяшчэнне вакантнай дзяржаўнай пасады;
  • камісію па правядзенні штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на тэрыторыі Гомельскага раёна;
  • пастаянна дзеючую камісію па пабудовах, узведзеных самавольна
  • пастаянна дзеючую камісію па прыёмцы ў эксплуатацыю завершаных будаўніцтвам аб’ектаў у садаводчых таварыствах;
  • камісію па вызначэнні дыферэнцыраваных нарматываў утварэння камунальных адходаў у сельскіх населеных пунктах і рабочым пасёлку Бальшавік;
  • эвакуацыйную камісію Гомельскага раёна;
  • камісію па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў пры райвыканкаме;
  • камісію па абследаванні стану жылых дамоў, размешчаных на тэрыторыі Гомельскага раёна;
  • грамадскую камісію па жыллёвых пытаннях пры райвыканкаме;
  • камісію па вызначэнні кошту аб’ектаў прыватызацыі;
  • конкурсную камісію;
  • пастаянна дзеючую камісію па прыняцці рашэнняў у дачыненнi да капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў;
  • камісію па прыняцці рашэнняў, якія забяспечваюць належнае ўтрыманне і своечасовы рамонт агульнай маёмасці шматкватэрных жылых дамоў;
  • камісію па адборы выканаўцаў мерапрыемстваў падпраграм рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2016 – 2020 гады на тэрыторыі Гомельскага раёна;
  • камісію па разглядзе пытанняў ўзгаднення спынення працоўных адносін па ініцыятыве наймальніка з работнікамі арганізацый раёна па курыруемых напрамках дзейнасці;
  • працоўную групу па абследаванні былых ваенных гарадкоў з мэтай выяўлення іх аварыйнага стану, вызначэння тэрмінаў і магчымасці іх далейшага выкарыстання;
  • рабочую групу па ажыццяўленні кантролю за станам фасадаў будынкаў, замацаваных тэрыторый за арганізацыямі з мэтай падтрымання і навядзення парадку на зямлі.