Палажэнне аб кампенсацыі грамадзянам выдаткаў на электразабеспячэнне жылога фонду зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 6 ліпеня 2020 года №403, якое афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Гаворка ідзе аб кампенсацыі грамадзянам часткі выдаткаў на работы электразабеспячэння для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы.
Выдаткі пакрываюцца грамадзянам, якія ўключаны раённымі, гарадскімі выканкамамі, адміністрацыямі раёнаў у Мінску ў спісы на пакрыццё.
Сумы кампенсацыі разлічваюцца раённымі, гарадскімі выканкамамі, адміністрацыямі раёнаў у Мінску і пералічваюцца на банкаўскі рахунак грамадзяніна ў працягу 5 дзен з дня прыняцця адпаведнага рашэння.
Мясцовыя ўлады будуць весці рэестр грамадзян, якім пакрыты выдаткі.
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: