image_pdfimage_print

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ГОМЕЛЬСКАГА РАЁНА!

Гомельскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з дзяржаўным святам-Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

З гэтым днём у гісторыі краіны звязана станаўленне беларускай дзяржаўнасці. 15 сакавіка 1994 года быў прыняты асноўны Закон, які засяродзіў у сабе гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці грамадства, выразна вызначыў нацыянальныя прыярытэты дзяржавы.

27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, які пацвердзіў згуртаванасць і адзінства грамадзян нашай краіны. Беларусы зрабілі свой выбар на карысць абнаўлення Асноўнага Закона краіны.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца прававым падмуркам устойлівага развіцця грамадства і дзяржавы, выказвае культурна-гістарычныя традыцыі і духоўна-маральныя ідэалы беларускага народа, выступае гарантам захавання канстытуцыйнай ідэнтычнасці, суверэнітэту і незалежнасці краіны.

Сёння Беларусь упэўнена і дынамічна развіваецца. Важна памятаць, што стваральная праца ўсіх грамадзян нашай дзяржавы дазволіць рэалізаваць канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, створыць умовы для годнага жыцця і самарэалізацыі кожнага беларуса.

Жадаем усім жыхарам Гомельскага раёна поспехаў у працы, новых дасягненняў, добрага здароўя, міру і згоды, шчасця і дабрабыту!

 

Поздравление от руководства Гомельского района с Днем Конституции

 

Старшыня Гомельскага раённага выканаўчага камітэта С. В. ЕРМАЛІЦКІ

Старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў В. А. Ладуцька