image_pdfimage_print
Фота з архіва

Фота з архіва

Забарона на наведванне лясоў знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

У краіне прайшлі дажджы, і ў сувязі з гэтым былі зняты абмежаванні.

Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежавальныя меры ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта забароны на наведванне лясоў – забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне без нанясення ўрону прыводзіць, згодна з арт. 15.29 КоАП, да папярэджання або накладання штрафу да 25 базавых велічынь (1 БВ – Br27).

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна адсочваць увод і адмену забарон у розных рэгіёнах краіны.

БЕЛТА