Завяршыўся фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2020”, які сёлета ўпершыню праходзіў у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў рамках агульнанацыянальнага свята “Александрыя збірае сяброў”.
У фінале конкурсу Гомельшчыну годна прадставіла сям’я Шыпковых з Маркавіцкага сельсавета Гомельскага раёна. Дружныя Віктар і Валерыя, а таксама іх дзеці Уладзімір і Варвара (яшчэ 2 самых малодшых засталіся дома) прадэманстравалі свае творчыя ўменні ў кармленні цялятаў, распілоўцы і складаванні дроў, касьбе ручной касой травы, мастацкім афармленні падворкаў і іншых конкурсных выпрабаваннях.
Па выніках усіх спаборніцтваў у Шыпковых-дыплом фіналістаў Рэспубліканскага праекта “Уладар сяла-2020 «і памятныя падарункі ад БРСМ, а таксама спецыяльны прыз ад грамадскага аб’яднання»Беларускі саюз жанчын”.
Нягледзячы на стомленасць ад двухдзённых конкурсных клопатаў, Маладая сям’я прывезла з Александрыі масу станоўчых эмоцый і папоўніла сваю творчую скарбонку удзелам у яшчэ адным конкурсе.
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: