Дырэктар: Бартноўская Людміла Сяргееўна
Тэлефон: 93-61-54
E-mail: dshi.tereshkovichi@kultregion.by
Адрас: 247005, аг. Церашковічы, вул. Савецкая 25
Рэжым працы:
ПН – пт: 8:00 – 20:00
СБ: 8:00 – 16:00
Абед: 12:30 – 13:00
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях:
Дырэктар Бартноўская Людміла Сяргееўна – трэці чацвер месяца з 8:30 да 12:30
Цярэшкавіцкая дзіцячая музычная школа была адкрыта ў 1989 годзе. У 2012 годзе рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Цярэшкавіцкая дзіцячая школа мастацтваў Гомельскага раёна».
Дзейнасць школы мастацтваў накіравана на найбольш поўнае развіццё здольнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу асобы, навучанне і выхаванне таленавітых дзяцей і моладзі, прафесійную арыентацыю.
Навучэнцы навучаюцца па чатырох напрамках дзейнасці:
- музычнае: фартэпіяна, цымбалы, домра, гітара, баян;
- харавое;
- харэаграфічнае;
- мастацкае.
Асноўная дзейнасць ажыццяўляецца ў базавай школе ў аг.Церашковічы і ў музычных класах, размешчаных у в.Грабоўка, п.Цагельня, п.Чонкі.
Ва ўстанове функцыянуе пазабюджэтная група, якая аказвае платныя адукацыйныя паслугі.
Заняткі з дзецьмі праводзяць 11 высокакваліфікаваных спецыялістаў (настаўнікі і канцэртмайстры), 6 з якіх маюць вышэйшую і першую педагагічныя катэгорыі.
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: