![Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва](https://blr.belta.by/images/storage/news/with_archive/2020/000019_1600063461_91682_big.jpg)
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У горадзе Сочы адбудзецца сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Перагаворы пройдуць у фармаце сам-насам.
Лідары краін абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, тэматыку саюзных адносін, разгледзяць міжнародную праблематыку і сітуацыю ў рэгіёне, пытанні сумеснага рэагавання на выклікі, якія ўзнікаюць.
БЕЛТА
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: