Уласна “Звязда” — гэта васьміканцовая зорка, вырабленая з драўляных палачак, ўпрыгожаная лентамі, фальгой і кветкамі, з іконай Ражаства пасярэдзіне. Не будзе перабольшваннем сказаць, што менавіта нашы землякі аднавілі і зноў падарылі Гомельшчыне гэты святочны сімвал. Маркавіцкая “Звязда” з калекцыі народнага майстра Рэспублікі Беларусь Віктара Шыпкова неаднаразова дэманстравалася на розных выставах як рэспублі-канскіх, так і міжнародных.
На працягу шэрагу гадоў Віктар Шыпкоў разам з роднымі і сябрамі з’яўляецца ініцыятарам правядзення абрада “Звязда” ў вёсках Маркавічы і Гадзічава, віншуе аднавяскоўцаў, абвяшчаючы добрую навіну: “Хрыстос нарадзіўся!”. Не перапынілася традыцыя і сёлета.
“З Раством Хрыстовым. Радуйся, ой, радуйся землях, сын Божы нарадзіўся!” — такімі словамі удзельнікі абраду віталі падчас выканання духоўных песень гаспадароў.
— Спадзяюся, аднавяскоўцы заўва-жылі невялікія змены ў абрадзе, якія яшчэ больш наблізілі яго да традыцыі: акрамя традыцыйнага зімовага адзення, сёлета мы аднавілі выкарыстанне званочкаў. У ранейшыя часы менавіта яны апавяшчалі жыхароў вёскі Маркавічы аб тым, што прыйшла «Звязда» ў двор, а разам з ёй і «Весела навіна», — расказвае Віктар Шыпкоў.
Сёлетняе Ражаство асабіста для яго запомніцца і тым, што ў абрадзе “Звязда” ўпершыню прымалі ўдзел яго дзеткі. Пераемнасці пакаленняў энтузіяст-краязнаўца надае вельмі важнае значэнне, бо толькі так можна захаваць спрадвечныя традыцыі.
— Ведаеце, гэта першы год, калі па ўсёй вёсцы я сустрэў толькі адну хату, дзе на куце было сена, і ў ім стаяла куцця. На жаль, з кожным годам адыходзяць носьбіты традыцыі, пусцее без іх вёс-ка, але ж «Звязду» чакаюць з нецярпеннем амаль у кожнай хаце, — адзначае Віктар. — Розніца толькі ў тым, што людзі сталага веку, напрыклад, адна са старэйшых нашых жыхарак Ефрасіння Філіпаўна Цацукова, якой ужо 99 год, не разумеюць, як можна сядзець падчас выканання Кандака і трапара Ражаства. Больш за тое, далучаюцца да яго выканання. А вось маладзёны, якім ад 15 да 20 год, часам не стараюцца нават адарвацца ад тэлефона, не кажучы ўжо пра тое, каб стаяць пры выкананні Хрыстаслаўных сальм…
Захавальнік народных традыцый упэўнены, што ў Хрыстаславаў сёння ёсць і такі абавязак: навучаць, расказваць, як патрэбна сябе паводзіць і што трэба рабіць, дзе перахрысціцца, дзе пак-ланіцца хатнім абразам і калі патрэбна пацалаваць іконачку Ражаства Хрыстова, якая ў вянку з кветак займае цэнтраль-нае месца ў маркавіцкай «Звяздзе».
— Сёлета своеасаблівы юбілей: у гэтым абрадзе я ўдзельнічаю ўжо ў дваццаты раз. У свой час пра традыцыю хадзіць са “Звяздой” даведаўся ад свайго настаўніка Рыгора Ціханавіча Басава. І ўпершыню ўдзельнічаў у абра-дзе са “Звяздою”, якую калісьці зрабіў яго бацька. Прыгажосць і ўзнёсласць абраду так захапілі, што хутка ў мяне з’явілася і свая зорка-сімвал, зробленая дзедам, і вялікае жаданне больш і больш пазнаваць народную культуру і традыцыйныя звычаі. Гэта дазволіла занатаваць шмат калядак і духоўных вершаў, якія выконваліся падчас абраду. Хочацца, каб і наш прыклад таксама захапіў моладзь, прывіў ёй новыя інтарэсы, — падкрэсліў Віктар Шыпкоў.
Між тым у Маркавічах большасць жыхароў і сёння ўпэўнена: прыём Хрыс-таславаў прыносіць шчасце ў дом. А таму верыцца, што добрая традыцыя будзе жыць і захоўвацца.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: