
Михась Башлаков, поэт, лауреат Государственной премии Республики Беларусь и российской премии Баяна, награжден медалью Франциска Скорины:
— З гадамі ўсё часцей і часцей вяртаешся ў сваіх думках і ўспамінах у той родны бацькоўскі кут, дзе нарадзіўся і рос, дзе вучыўся ў школе і сталеў. У той запаветны край, які мы называем малой Радзімай. Больш як 70 вершаў прысвяціў я родным Гомельскім мясцінам. І не толькі. Праца над двухтомнай гісторыка-дакументальнай хронікай “Памяць. Гомельскі раён” — таксама частка майго жыцця і маёй душы.
І вось майму Гомельскаму раёну — 95 гадоў! З юбілеем, дарагія мае землякі! Плёну вам у жыцці і ў вашых справах на карысць нашай любай Беларусі! Святла, радасці, шчасця і моцнага ўсім здароўя!
У сувязі з юбілеем прысвячаю сваім землякам наступныя паэтычныя радкі:
“Усё радзей мы прыязджаем
У край, дзе некалі раслі.
Малой Радзімай называем
Найдаражэйшы кут зямлі.
Было там поле, лес сасновы,
І рэчка светлая цякла.
І ў школе саладзела слова —
Там мова матчына цвіла.
Мы юнакамі спасцігалі
Жыццёвай мудрасці шляхі.
Айчыну, маці шанавалі,
Цяпло бацькоўскае страхі…
У дзіўна-сонечнае ранне
Вярнуў мяне зноў успамін:
Квітнела першае каханне,
Нібы за вокнамі язмін…
Срабрыліся на травах росы,
Гукалі ўдалеч цягнікі,
І мужыкі кляпалі косы,
І я шаптаў свае радкі…
Адтуль, ад матчынае песні,
Мая і вера, і любоў…
Мой родны край, маё Палессе,
Прымі пашану гэтых слоў!
І ў тым, што рэдка прыязджаю,
Я дадому, ёсць мая віна…
Малой Радзімы не бывае —
З вялікай літары яна!”
Ирина ГРОМЫКО.Текст взят с сайта https://sozhnews.by/zhizn-rajona/malaya-rodina-kraj-vdokhnoveniya-poet-mikhas-bashlakov-delitsya-vospominaniyami-o-svoej-maloj-rodine
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: