Кацярына Дзямкова з Красненскай сярэдняй школы стала прызёрам рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ.

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў  Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…» Сярод яго пераможцаў — дзесяцікласніца Красненскай сярэдняй школы Кацярына Дзямкова, якая заваявала дыплом 3-й ступені.

Сёлета на рэспубліканскі конкурс прадставілі работы 350 удзельнікаў сярэдніх навучальных устаноў, а таксама студэнты 1-2 курсаў ВНУ.

— Прыемна, што пры такой канкурэнцыі работа Кацярыны, прысвечаная фразеалагізмам беларускай мовы, была заўважана і ацэнена належным чынам. У нас і раней быў вопыт паспяховага ўдзелу ў раённых і абласных конкурсах, а зараз узята яшчэ больш высокая планка ўжо на рэспубліканскім узроўні, — адзначыла настаўнік беларускай мовы Крысціна Чэпік, якая курыравала падрыхтоўку навукова-даследчай працы.

Ірына ТРЫПУЗАВА
Фота Красненскай СШ

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.