image_pdfimage_print

Для гасцей VII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” арганізатары падрыхтавалі шмат цікавага, дзе спляліся старажытнасць і сучаснасць, так што ўсе, хто прыехаў сёння ў Ляскавічы, знаўшоў для сябе шмат цікавага.

Напрыклад, можна было паназіраць за старажытным рыцарскім паядынкам альбо сучасным водным флайбород шоў, наведаць падворкі раёнаў Гомельшчыны і Берасцейшычыны, дзе руплівыя гаспадары прэзентавалі розныя рамёствы, і адначасова самому паспрабаваць зрабіць невялікі сувенір сваімі рукамі.

Сваю творчасць у Ляскавічах прадставілі і нашы землякі: кіраўнік Цэнтра рамёстваў Гомельскага раёна Алена Дудкина, кіраўнік клуба дэкаратыўна-прыкладной творчасці Яна Анціпенка и майстар з вёскі Лапаціна Святлана Корбут.

5gf4j5gf4j5f.jpg

5g145nmgf5mnjhg5.jpg

5g4nmj5d4hj5e.jpg

5f4bh5f4hb5fd4s.jpg

3e5t435wt44e.jpg

1hgnm1fhm1k14km.jpg

5gt65njtgnj51mj.jpg

5nhj4rh5reh15r.jpg

5kyj5yr5r14kd.jpg

5hm45khmhg.jpg

5hg4j58ftr4j8tre.jpg

5h1km5h14m5gm.jpg

Усе, хто наведаў Ляскавічы, атрымаў вялікае задавальненне ад таго, што там адбывалася. Народныя тэхнікі, майстар-класы і прыгожыя рэчы, зробленыя рамеснікамі ў “Горадзе майстроў”, песні і танцы жыхароў палескіх вёсак (якія расцягнуліся амаль на тры кіламетры), сакрэты народных страў гасцінных палешукоў нікога не пакінулі раўнадушным.

На фестывалі выступілі заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, фальклорная група “Купалінка” з Мінску, фальклорны ансамбль славянскай песні “Збіцень” Гомельскай абласной філармоніі, ансамбль казацкай песні і танца з Мінску “Маме нравится”, аматарскія калектывы раёнаў Прыпяцкага Палесся. Сярод гасцей свята, якія парадавалі гледачоў сваёй творчасцю, быў і калектыў з расійскай Пензы — фольк-гурт “Зазноба”.

Госці свята з задавальненнем слухалі выступленні пераможцаў першага адкрытага конкурсу “КаверХорШоў” і хваляваліся за ўдзельніц Міжрэгіянальнага конкурсу прыгажосці і грацыі “Палеская прыгажуня”, які праводзіцца ў юбілейны, 5-ты раз.

Яркае свята завершыцца ў 22 гадзіны на набярэжнай ракі Прыпяць, дзе адбудзецца феерверк.

6mh56hm65hfm.jpg

6hg5j6hg5j6gfj.jpg

6h6h5m65m6hgf.jpg

5rf4hg5r4h5.jpg

 

36gf5nj6g5j6sr.jpg

6565j5gh54mgh.jpg

58fdh48rh7re4hg.jpg

45dg4sg4e5s.jpg

41nm58gf14n5fd.jpg

6w5e4g6yew56erhg.jpg

 

65g4n5j14n5jr.jpg

95t589u69u6.jpg

67i56758i665iu.jpg

65t6j56trj65sr.jpg

65j56rs5j6sr5.jpg

 

h54fbnj54gfnj45gf.jpg

g65j6g565s4.jpg

f65jk6yr5j6yfr5ju.jpg

2514hm5gf4hm5f.jpg

697y589ok74lo518yulo.jpg

652km6yd5k65dty.jpg

jh54kj5f4j5f.jpg

j152hj1m52hfm.jpg

Ірына Грамыка. Фота аўтара. Текст взят с сайта https://sozhnews.by